Міністр юстыцыі абяцае вызваліць беларусаў, асуджаных у Лівіі

Пра гэта міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі заявіў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Нагадаем, у Лівіі на 10 гадоў турмы асудзілі чатырох беларусаў. Іх звінавацілі ў вайсковай супрацы з рэжымам Муамара Кадафі. Нашы суайчыннікі, аднак, заяўляюць, што падпісвалі кантракты на грамадзянскія працы. 

Па словах Сліжэўскага, паміж Беларуссю і Лівіяй няма міжнародных дамоваў у прававой сферы, і супрацоўніцтва будуецца на аснове ўсталяваных дыпламатычных адносін. Таму для вызвалення беларусаў ўжываюцца дыпламатычныя сродкі.

Фота — ctv.by