Мінабароны: пра эмбарга на пастаўку зброі ў Беларусь нічога не ведаем
Там заяўляюць, што і сваёй дастаткова.
Прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў пракаментаваў Еўрарадыё інфармацыю аб існаванні эмбарга на пастаўкі зброі ў нашу краіну з Еўрасаюза. Паводле яго словаў, У Мінабароны пра эмбарга на пастаўкі зброі не ведаюць, бо Беларусь папросту не набывае яе ў краінах Еўрасаюза.
Макараў: “У нас такога пытання ніколі не стаяла. На сённяшні дзень я па гэтай праблеме праясніць нічога не магу. Проста так ніколі не стаяла і навошта яно патрэбна? У нас няма ніякіх складанасцяў з забеспячэннем Узброеных сіл усім неабходным”.
Нагадаем, што ўчора кіраўнік Дырэктарата нацыянальных каманд. Андрэй Фомачкін паведаміў аб праблемах з закупкамі патронаў для біятланістаў. Паводле яго словаў, нямецкая фірма, адказная за іх пастаўкі, адмаўляецца гэта рабіць менавіта праз існаванне “эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў у Беларусь”.