Міліцыя лічыць, што на акцыі 15 чэрвеня дзейнічала ветліва

Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, увечары 15 чэрвеня ў раёне Кастрычніцкай плошчы міліцыя працавала ў адпаведнасці з загадам №1 пра ветлівае абыходжанне з грамадзянамі.  


Устаноўку турнікетаў вакол Кастрычніцкай плошчы Яўсееў растлумачыў тым, што каля Палаца Рэспублікі праводзіла трэніроўку да параду адна з навучальных установаў. Пры гэтым Яўсееў не змог адказаць на пытанне, ці будуць падобныя трэніроўкі праводзіцца кожную сераду. Нагадаем, што ў сацыяльных сетках актывісты заклікаюць ладзіць акцыі на цэнтральных плошчах гарадоў кожную сераду. 


Яўсееў адмовіўся паведаміць журналістам, за што канкрэтна ў раёне плошчы былі затрыманыя 15 чалавек.