Міліцыя затрымала ўсіх падазраваных у нападзе на інваліда ў метро

Як паведамляе оnliner.by, акрамя траіх падазраваных, у міліцыю даставілі і Артура Ж., якога раней прынялі за аднаго з хуліганаў. Міліцыянты ўжо вусна папрасілі прабачэння ў хлопца.

Нагадаем, учора стала вядома пра тое, што ў метро быў жорстка збіты інвалід, які папрасіў саступіць яму месца. Усіх падазраваных па справе зафіксавалі відэакамеры метрапалітэна.

Фота — media-kuban.ru