Мікіта Найдзёнаў з гурта Hurma напісаў студэнцкі гімн БДУ (слухаць)

my_z_taboyu_chastka_bdu_-_2013_.mp3

Лідар гурта Hurma Мікіта Найдзёнаў напісаў новы студэнтскі гімн БДУ “Мы з табою частка БДУ”.

“Летась я напісаў гімн для Студэнцкага саюза БДУ, якому спаўнялася 15 гадоў, — распавядае Еўрарадыё гісторыю стварэння гімна Мікіта, студэнт журфака. — Аддзелу культуры БДУ гэтая песня спадабалася, таму яны вырашылі запрасіць мяне напісаць новы студэнцкі гімн. Увогуле, раз на некалькі гадоў у БДУ пішуць студэнцкія песні ў стылі больш поп- r’n’b. Гэтым разам я прапанаваў больш рокавую версію нефармальнага гімна”.


Аранжыроўку да песні Мікіта зрабіў самастойна. У яе запісе ўзялі ўдзел лепшыя вакалісты БДУ: Ксенія Воўк, Юлія Пагосава, Дыяна Громава, Зміцер Нікановіч і сам Мікіта Найдзёнаў. Прэзентацыя гімна адбудзецца на Фестывалі эстрады БДУ 19 красавіка.