Маці Уладзіслава Кавалёва не разумее адмовы ў памілаванні
Любоў Кавалёва з цяжкасцю верыць у тое, што кіраўнік дзяржавы адмовіўся памілаваць яе сына.
Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, 14 сакавіка абвясціў вядоўца вячэрняй праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1".
Маці асуджанага на смерць Уладзіслава Кавалёва пытаецца, як можна было прыняць такое рашэнне, калі яшчэ не напісана наглядная скарга.
Любоў Кавалёва распавяла агенцтву БелаПАН, што 14 сакавіка з яе сынам у СІЗА КДБ павінен быў сустрэцца адвакат Станіслаў Абразей. Але, праседзеўшы там паўдня, да асуджанага ён так і не трапіў, бо не пусцілі. Ці ўдалося яму гэта зрабіць пасля абеду, Кавалёвай невядома, яна не змагла датэлефанавацца да абаронцы.
Фота: bymedia.net