Марына Адамовіч: Судзіць будуць "пачкамі"
Крымінальныя справы ў дачыненні да семярых фігурантаў справы аб "масавых беспарадках" перададзеныя ў суд Ленінскага раёна Мінска. Дата працэсу пакуль не вядомая
"Наколькі я магу зразумець, Уса, Міколу, Класкоўскага і яшчэ чацвярых маладых людзей будуць судзіць "пачкамі", прабачце. Як пачкамі агучылі абвінавачанні, так пачкамі выстаўлялі абвінавачанне, так і будуць судзіць", — мяркуе грамадзянская жонка Мікалая Статкевіча — Марына Адамовіч.
Марына таксама паведаміла, што 7 красавіка Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Мікалая Статкевіча, скончыў разам з адвакатам знаёміцца з крымінальнай справай, піша "Беларускі партызан".