“Малады фронт” збіраецца правесці ў Магілёве “Марш свабоды”
Датай называецца 28 чэрвеня, традыцыйны для Магілёва Дзень гораду.
У заяве маладафронтаўцы заклікаюць правесці свята пад нацыянальнымі сімваламі. Яны кажуць, што не збіраюцца далей глядзець, як грамадства падзяляюць на “пятую” ці “ШОСтую” калону, бо мы адзін народ.
Маршрут і месца збору пакуль яшчэ абмяркоўваюцца. Мітынг плануецца на плошчы Леніна ці на Савецкай, перадае сайт "Вясна". Прадстаўнікі Рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл пакуль ніяк не каментуюць ініцыятыву “Маладога фронта” (Чэхія).
Лідар Магілёўскай абласной кааліцыі Юры Новікаў кажа, што кааліцыя пакуль рыхтуецца да мітынгу пратэсту супраць росту цэнаў. Ён запланаваны на 9 чэрвеня.