“Малады фронт” правёў акцыю каля амбасады Расіі ў Мінску (фота)
Там сёння адбываецца галасаванне на выбарах расійскага прэзідэнта.
Гэта быў невялікі перфоманс. Цягам прыкладна пяці хвілінаў маладафронтаўцы раздавалі людзям каля амбасады белыя стужкі — сімвал нядаўняй акцыі расійскай апазіцыі “Вялікае белае кола”. Нікога з удзельнікаў перфомансу не затрымалі.
Агулам ля дыппрадстаўніцтва даволі шмат людзей, ля гэтага ўчастку для галасавання стаіць чарга прыкладна з сотні чалавек. На дадзены момант там прагаласавала ўжо каля 2 тысяч чалавек. Побач з амбасадай шмат міліцыі, стаіць мікрааўтобус са спецназам.