Магілёўскі апазіцыянер паедзе на допыт у Мінск без грашовай кампенсацыі

Салаўёў запатрабаваў позву, на што кадэбіст адказаў, што ўручыць яе пры сустрэчы.

Мяркуючы па ўсім, КДБ вырашыў скарыстацца паездкай апазіцыянера ў сталіцу на Сойм Партыі БНФ. Раней магілёўцы пры выкліках у КДБ у Мінск патрабавалі грашовай кампенсацыі за праезд. І цяпер "органы" вырашылі скарыстацца зручнай нагодай і выйсці на працу нават у выхадны дзень.

Для Салаўёва гэта будзе другі допыт, звязаны з падзеямі 19 снежня. На Плошчы ён зрабіў відэазапіс падзеяў. Касету з гэтым запісам супрацоўнікі КДБ канфіскавалі падчас ператрусу на яго кватэры 15 студзеня.