Магілёўцы просяць усталяваць новыя дарожныя знакі
З адпаведнай прапановай яны звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў і Міністэрства ўнутраных спраў.
Каля 30 падпісантаў просяць, каб у гарадах Беларусі з’явіліся знакі "Забаронена пляскаць у ладкі" і "Пляскаць у ладкі дазваляецца". На іх думку дадзеныя знакі "дапамогуць засцерагчы грамадзян ад неабгрунтаваных апладысментаў і адпаведна пазбегнуць імі адміністрацыйнага правапарушэння".
Ініцыятар ўсталявання гэтых знакаў Ігар Барысаў адзначае, што за апошнія некалькі месяцаў у Беларусі за плясканне ў ладкі было прыцягнута да адказнасці каля 2000 чалавек. У Магілёве не менш за 20 чалавек былі пакараны штрафамі і адсядзелі суткі ў ізалятары часовага ўтрымання.
Адзначым, што гэтая ініцыятыва з'явілася яшчэ да таго, як стала вядома, што запланаваныя змены ў закон "Аб масавых мерапрыемствах".