Магілёўская юстыцыя не знайшла закрытых судовых працэсаў над “маўчунамі”

Усе 20 адміністрацыйных справаў над “маўчунамі” былі разгледжаныя адкрыта і паводле “Інструкцыі па справаводстве ў раённым судзе Рэспублікі Беларусь”. Так напісала супрацоўніца галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Пімашкова.


Нагадаем, што праваабаронца скардзіўся, што суды над “маўчунамі” былі закрытыя. Супрацоўнікі суда разам з міліцыянтамі, па словах Бухеля, рабілі ўсё, каб схаваць інфармацыю пра месца і час судовых паседжанняў і не пусціць на іх журналістаў і дэмакратычных актывістаў горада.


Па словах старшыні Ленінскага райсуда Кужалевай, інфармацыі пра гэтыя суды не было таму, што міліцыянты прывезлі затрыманых у суд разам з пратаколамі пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Гэтыя суды адбываліся не па графіку.