Лябедзька на волі і прымае ўдзел у паседжанні Нацыянальнага камітэта АГП

Анатоль Лябедзька, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які знаходзіўся за кратамі больш за тры месяцы, выйшаў на волю вечарам у сераду пад падпіску пра нявыезд. Сёння ён ўдзельнічае ў паседжанні Нацыянальнага камітэта партыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сын палітыка Арцём Лябедзька.

Падрабязнасці пазней на нашым сайце.

***

Раманчука няма на паседжанні Нацыянальнага камітэта АГП

Як стала вядома Еўрарадыё,сустрэча Анатоля Лябедзькі, які выйшаў на волю з СІЗА КДБ, з экс-кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком адбудзецца пазней.

Зміцер Лукашук

У мінскім офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі праходзіць паседжанне Нацыянальнага камітэту АГП. На ім было прапанавана разгледзіць два пытанні: аб удзеле сябраў партыі ў кампаніях іншых кандыдатаў і аб змене кіраўніцтва партыі. Бо дагэтуль выконваць абавязкі старшыні партыі працягвае Станіслаў Багданкевіч (ён прыняў на сябе гэтыя абавязкі пасля арышту Лябедзькі ў снежні 2010-га).


Лябедзька спаслаўся на недахоп інфармацыі і прапанваў першае пытанне разгледзець пазней. Ён сказаў, што "хоча паглядзець у вочы кожнаму з гэтых людзей".


Як стала вядома Еўрарадыё, на паседжанні Нацыянальнага камітэта няма Яраслава Раманчука. Сустрэча Лябедзькі і Раманчука адбудзецца пазней.

Фота: photo.bymedia.net