Лукашэнка збірае расійскіх журналістаў на прэс-канферэнцыю
Як мяркуецца, яна адбудзецца ў Мінску ў канцы верасня — на пачатку кастрычніка.
Беларуская амбасада ў Расіі пачала рассылаць запрашэнні рэгіянальным СМІ, паведамляе сайт omskinform.ru. Гэта будзе ўжо 10-я штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расійскіх СМІ.
Апроч прэс-канферэнцыі ім прапануюць 4-дзённы тур па краіне. Журналістам абяцаюць паказаць шэраг прамысловых і культурных аб'ектаў у беларускіх рэгіёнах. Выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд бярэ на сябе бюджэт Саюзнай дзяржавы.
Усё, што патрабуецца ад рэдакцый СМІ, — да 24 жніўня пацвердзіць удзел сваіх прадстаўнікоў у прэс-канферэнцыі.
Фота — belta.by