Лукашэнка можа выступіць са зваротам да парламента і народа 8 траўня
На сайце Палаты прадстаўнікоў з’явіўся прыкладны план працы на травень.
Згодна з ім, пасланне адбудзецца 8 траўня, пачатак у 11 гадзін. Разам з тым, у прэс-службах Палаты прадстаўнікоў і Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы не змаглі падцвердзіць гэтай інфармацыі.
Нагадаем, што першапачаткова пасланне Лукашэнкі было запланаванае на 19 красавіка. Аднак а некалькі дзён да яго кіраўнік краіны адправіў тэкст на дапрацоўку.
Фота — bymedia.net