Левыя партыі пачалі рыхтавацца да выбараў у Палату прадстаўнікоў
Сустрэча іх прадстаўнікоў адбылася ў Брэсце.
У ёй прынялі ўдзел актывісты Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), аргкамітэтаў партыі працоўных і партыі жанчын "Надзея". Пра гэта паведамляе сайт БСДП (Грамада).
Палітыкі выпрацоўвалі сумесную платформу левых сіл на хуткіх парламенцкіх выбарах. У сустрэчы прынялі ўдзел Сяргей Калякін, Ігар Маслоўскі, Аляксандр Бухвостаў, Валянціна Матусевіч.
Удзельнікі сустрэчы таксама падтрымалі маўклівыя акцыі па сярэдах і станоўча выказаліся пра народны сход 8 кастрычніка.