Летась беларусам выдалі "літоўскіх" шэнгенаў на 40% больш, чым у 2010 годзе

Калі ў 2010 годзе беларусы атрымалі крыху больш за 106 тысяч "літоўскіх" шэнгенаў, дык у мінулым годзе — 146 тысяч.

Лашас: “Агулам было выдадзена больш за 116 тысяч віз у Мінску. І ў Генконсульстве ў Гродне — 30 тысяч”.

Колькі з гэтых выдадзеных візаў былі шматразовыя, у МЗС Літвы не ўдакладняюць. Як і тое, колькі было адмоваў у выдачы візы. Але ў 2010 годзе колькасць атрыманых адмоваў не перавысіла 1%.