Латушка паспрыяе пераўтварэнню “Белай Русі” ў партыю?

У нашай краіне некалькі сацыял-дэмакратычных партый, але яны нічым асаблівым не вылучаюцца і нічога не вырашаюць. І рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Белая Русь” рыхтуюць заняць менавіта гэтую нішу, не выключае эксперт у выбарчым праве.
121207_alfer.mp3
Сяргей Альфер: “Можа, гэта “Белая Русь” і плануе, калі сыходзіць з тых рэкамендацый, якія даў Аляксандр Лукашэнка Паўлу Латушку, калі прызначаў таго паслом у Францыі — каб той паглядзеў, як працуе Сацыялістычная партыя Францыі, бо гэта для нас дастаткова цікава”.

Нагадаем, днямі Цэнтрвыбаркам накіраваў кіраўніку краіны свае прапановы па змене выбарчага заканадаўства. Сярод іншага ЦВК прапаноўвае дазволіць грамадскім арганізацыям вылучаць кандыдатаў на парламенцкіх і мясцовых выбарах. На сённяшні дзень гэта могуць рабіць працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам падачы заяваў, і палітычныя партыі.

На здымку: Павел Латушка, былы міністр культуры, а цяпер — амбасадар Беларусі ў Францыі. Фота — bymedia.net