Курсантаў Ваеннай акадэміі злавілі на наркотыках
Ваенная контрразведка КДБ выявіла канал пастаўкі наркотыкаў на факультэце супрацьпаветранай абароны акадэміі.
Як паведамляе "Ежедневник", пастаўкай і распаўсюдам наркотыкаў у Ваеннай акадэміі займаўся курсант-другакурснік. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён набываў у неўсталяваным пакуль месцы і ў неўсталяванай асобы марыхуану, потым збываў яе на тэрыторыі акадэміі, у тым ліку і сярод курсантаў факультэта.
Ужо цяпер выяўленыя тры спажыўцы сярод курсантаў акадэміі. Але следства мяркуе, што іх павінна быць значна больш. На курсанта-наркадылера пачалі крымінальную справу.
Фота — abiturient.by