Крымінальную справу на Юрыя Салодкага не завялі

У пракуратуры Першамайскага раёна Віцебска Юрыю Салодкаму паведамілі, што крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі супраць яго не будзе. У бліжэйшы час яму вынесуць афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць падобных дзеянняў.

Юрый быў затрыманы 3 ліпеня ў Мінску ў часе акцыі маўчання. Адбыў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, а праз некалькі дзён пасля вызвалення быў выкліканы на допыт ужо па справе абразы на адрас Лукашэнкі, нагадвае “Наша Ніва”.