КДБ вярнула актывісту тэхніку ў няспраўным стане
Сябра Партыі БНФ з Рэчыцы Алег Карбалевіч атрымаў рызограф, які ў яго забралі ў часе ператрусу ў вёсцы Перасвятае.
Рызограф знаходзіцца у непрацоўным стане, што ён указаў у сваёй распісцы КДБ. Але супрацоўнікі спецслужбаў на гэта сказалі толькі, што яны падчас ператрусу не правяралі, ці працуе рызограф, а таму не нясуць адказнасці і зараз.
Вобшук ладзілі 15 сакавіка ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску. У актывіста сканфіскавалі сістэмны блок кампутара, рызограф, невялічкую камеру відэаназірання, а таксама праваабарончыя брашуры. Алег Карбалевіч заяўляе, сам ён не мае ніякага дачынення да гэтай справы. Неаднаразовыя скаргі актывіста ў пракуратуру вобласці заставаліся без задавальнення, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.