КДБ не каментуе пачатак шведскага расследавання справы пра "цацачны дэсант"
Пра гэта заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.
Ці паступала беларускаму боку са Швецыі просьба пра дапамогу ў расследаванні справы, невядома, адзначае БелаПАН.
Нагадаем, што 19 сакавіка Генпракуратура Швецыі абвясціла пра пачатак расследавання па справе пра "цацачны дэсант". Летась 4 ліпеня шведскі самалёт пераляцеў літоўска-беларускую мяжу і скінуў плюшавых мядзведзікаў з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова.