Карач, Баршчэўскі і Станевский — хуліганы, Левінаў — "тэрарыст"?

Старшыню Віцебскай абласной арганізацыі АГП, заснавальніцу грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Вольгу Карач, рэдактара газеты "Віцебскі кур'ер" Алега Баршчэўскага і Паўла Станеўскага будуць судзіць па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве". Пра гэта "Народнай волі" паведаміў Валеры Шчукін, якога ўжо адпусцілі з Фрунзенскага РАУС.

А вось сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Паўла Левінава, па словах Шчукіна, падазраюць у спрычыннасці да тэракту 11 красавіка ў мінскім метро.