Камунальнікі: на святы адключым святло, ваду і каналізацыю!
Але не перашкодзяць пабачыць навагодняе віншаванне кіраўніка дзяржавы.
Камунальныя службы Фрунзенскага раёна сталіцы павіншавалі даўжнікоў 
са святамі і прапанавалі прабачыць пяню даўжнікам, калі тыя аплацяць 
запазычанасць да Новага года. У выпадку, калі аплаты не будзе, 
камунальнікі пагражаюць адключыць святло, ваду і пакінуць людзей без 
каналізацыі.
Вось што распавялі Еўрарадыё ў ЖРЭА-2: 
121213_zrea2.mp3
“Каля
 тысячы даўжнікоў маюць запазычанасці, з іх каля 50 — больш за шэсць 
месяцаў не плацілі і каля 20 чалавек не плацілі камуналку за год... 
Тэарэтычна, мы можам адключыць даўжнікоў ад паслуг, калі пазыка больш за
 2 месяцы! Не было такіх гісторый, каб людзі не маглі паглядзець 
віншаванне прэзідэнта”. 
ЖРЭА-2 абслугоўвае больш за 180 
тысяч чалавек. Там кажуць, што навагодняе папярэджанне звычайна 
спрацоўвае і даўжнікі аплачваюць запазычанасці.
Фота — bymedia.net і з сацыяльных сетак
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
