Кампанія "Гавары праўду!" рыхтуецца да выбараў у Палату прадстаўнікоў

Яны маюць умоўныя назвы: "Не дамо чыноўнікам красці", "Не дамо распрадаць краіну" і "Абаронім ад беднаты саміх сябе і нашых дзяцей". 


Кампанія хоча, каб дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі закон, які абавязвае чыноўнікаў і іх сем'і публічна дэклараваць прыбыткі і выдаткі. Другі законапраект прадугледжвае прыватызацыю асноўных прадпрыемстваў краіны толькі пасля ўсенароднага абмеркавання. Трэці праект прадугледжвае кампенсацыю стратаў ад эканамічнага крызісу. 


Кампанія "Гавары праўду!" пачне збіраць подпісы пад сваімі праектамі, не ствараючы ініцыятыўную групу. Плануе да 25 верасня сабраць па 50 тысяч подпісаў за кожны законапраект.