Камароўскі рынак у Мінску патрулююць "цывільныя" з рацыямі

Па звестках БелаПАН, плошчу каля рынку патрулююць таксама людзі ў цывільным з рацыямі. За рынкам на вуліцы Кульман стаяць тры аўтобусы з людзьмі ў цывільным, дзяжурыць аўтамабіль "УАЗ". Уздоўж вуліц Кульман і Куйбышава прыкладна праз кожныя 10 метраў расстаўлены супрацоўнікі ДАІ. 


Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Андрэй Елісееў, на самім рынку патрулююць спецназаўцы. Супрацоўнікі міліцыі здымаюць падзеі на відэакамеры. На месцы меркаванай "маўклівай акцыі" з'явіўся вядомы падпалкоўнік Яўсееў — адказны за падтрыманне грамадскага парадку ў сталіцы.