Іван Шыла шпіталізаваны

У скурвендыспансер Івана Шылу даставілі ўвечароы 19 ліпеня. Хваробу актывіст займеў яшчэ падчас службы ў арміі, паведамляе сайт “Маладога Фронту”. Па словах Івана, хуткую дапамогу яму выклікалі яшчэ ў пятніцу 15 ліпеня, але ж праз адсутнасць лекара неабходнай спецыялізацыі яго пакінулі за кратамі да панядзелка. Аднак і ў панядзелак Івана ў шпіталь не адвезлі. Зрабілі гэта толькі тады, калі стан Івана пачаў выклікаць апасенні нават у міліцыянераў.

Нагадаем, што Іван Шыла трапіў на "суткі" за ўдзел у "маўклівай акцыі". Для яго зняволенне стала ўжо другім за апошні месяц.