Гродзенскім абласным драмтэатрам будзе камандаваць палкоўнік запасу
На пасаду дырэктара тэатра прызначылі Ігара Мікалаевіча Гедзіча.
Як інфармуе Гродзенскі блог S13, перад гэтым Гедзіч служыў у штабе Заходняга аператыўнага камандавання, дзе быў намеснікам начальніка аператыўнага аддзела. Новы кіраўнік драмтэатра служыў у войску 23 гады і звольнены з Узброеных Сілаў у званні палкоўніка.
Новы дырэктар драмтэатра нарадзіўся і вырас у Гродне, таму ў 2011 годзе вярнуўся на малую радзіму. Пры знаёмстве з творчым калектывам дырэктар тэатра заявіў, што не рыхтуе ніякіх рэвалюцый — толькі эвалюцыю.