Грамадскія актывісты і праваабаронцы хочуць адмяніць рэпрэсіўныя законы

Аўтары заявы крытыкуюць прынятыя папраўкі ў закон "Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь і ў законы, якія рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць. Таксама яны крытыкуюць змены ў закон "Пра органы дзяржаўнай бяспекі", якія мяркуецца ўвесці ў дзеянне.

На думку грамадскіх лідараў, гэтыя змены парушаюць правы грамадзян на мірныя сходы, уводзяць адміністрацыйную адказнасць грамадзян за нявінныя дзеянні і бяздзеянне.

Папраўкі ў закон пра органы дзяржбяспекі, па словах грамадскіх лідараў, робяць спецслужбы непадкантрольнымі.

Заяву прынялі "Праваабарончы альянс", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Рада беларускай інтэлігенцыі, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Цэнтра прававой трансфармацыі, ініцыятыва "За свабоднае веравызнанне", Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама незарэгістраваны праваабарончы цэнтр "Вясна".