Гігін: Некаторыя паслы наносілі ЕС больш шкоды, чым карысці

“Гэта прывядзе да рэзкага аслаблення пазіцый ЕС увогуле ў рэгіёне. Таму што Беларусь з’яўляецца адной з ключавых краін у рэгіёне… Хоць некаторыя з паслоў Еўрапейскага Саюза наносілі самому ЕС больш шкоды, чым карысці. Яны не былі дастаткова дасведчанымі і, на маю думку, сваімі нейкімі парадамі наносілі шкоду развіццю адносінаў паміж ЕС і Беларуссю”, -- расказаў у гутарцы з Еўрарадыё палітолаг.

Вадзім Гігін таксама дадае, што новы віток крызіса яскрава дэманструе правальнасць палітыкі ЕС ў дачыненні да Беларусі. На думку рэдактара “Беларускай Думкі”, яна скіраваная на тое, каб адарваць Беларусь ад Расіі і скіраваць яе ў заходнім кірунку.

Поўны рэпартаж з меркаваннямі незалежных і праўладных беларускіх экспртаў неўзабаве з'явіцца на нашым сайце.

Беларусь — ЕС. Хроніка дыпламатычнай вайны. Год 2012