Генпракурор не захацеў сустракацца з лідарамі апазіцыйных партый (дакумент)
Гэта вынікае з адказу, які прыйшоў Анатолю Лябедзьку з Генпракуратуры.
Нагадаем, апазіцыйныя лідары звярнуліся да Генпракурора Рыгора Васілевіча. Яны прапанавалі сустрэцца, каб абмеркаваць брутальныя паводзіны сілавых структур падчас разгону "маўклівых акцый".
Адказ прыйшоў ад начальніцы аднаго з аддзелаў Генпракуратуры М.Паповай. У ім гаворыцца пра тое, як пракуратура мусіць правяраць парушэнні заканадаўства. Хаця ў сваім звароце апазіцыйныя лідэры прасілі сустрэчы, а не праверкі парушэнняў.
Як заявіў Анатоль Лябедзька ў каментары Еўрарадыё, Генпракурор не мае чаго сказаць апазіцыі, а слухаць непрыемнае ён не хоча.