Генпракуратура "не мае на мэце абмежаваць свабоду слова"

Кіраўнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў сёння паведаміў, што 23 сакавіка 2011 года Генпракуратура вынесла пастанову аб унясенні ідэнтыфікатараў гэтых двух інтэрнэт-рэсурсаў у спіс абмежаванага доступу. Ён падкрэсліў, што гэты спіс тычыцца, у прыватнасці, дзяржустановаў, установаў адукацыі і культуры. Органы, якія займаюцца аператыўна-вышуковай дзейнасцю, суды, Камітэт дзяржкантролю і прыватныя карыстальнікі па-ранейшаму маюць магчымасць наведваць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы.

Паводле Радзівонава, "на гэтых сайтах у лістападзе і снежні 2010 года з'яўлялася інфармацыя, што не адпавядае заканадаўству". Пры гэтым ён заявіў, што Генпракуратура "не мае на мэце абмежаваць свабоду слова", перадае БЕЛТА.