“Гавары праўду!” хоча зладзіць тры пікеты ў Брэсце

Грамадзянская кампанія падала заяўкі на пікеты 14, 15 і 16 кастрычніка на пешаходнай частцы па вуліцы Савецкай. Заяўленая колькасць удзельнікаў кожнай акцыі — 150 чалавек, паведамляе БелаПАН.

“Гавары праўду!” хоча дамагчыся, каб Беларусь найхутчэй ратыфікавала закон аб памежным руху. На думку актывістаў кампаніі, рэалізацыя малага памежнага руху будзе спрыяць актывізацыі культурных, турыстычных і эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Польшчай.