Фотафакт: мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на кані і ровары
Кіраўнік Рымска‑каталіцкай царквы ў Беларусі нядаўна пабываў у Івянцы.
Ён паўдзельнічаў у традыцыйнай сустрэчы моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Акрамя канферэнцыі, тэматычных круглых сталоў адбыліся таксама рыцарскі вечар і музычны канцэрт. А мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча можна было пабачыць на кані.


Нагадаем, нядаўна мітрапаліт паўдзельнічаў у роварнай пілігрымцы ў Будслаў.

Фота — catholic.by