Федэрацыя біятлона не выключае суда з нямецкай фірмай-пастаўшчыком патронаў
Кампанія Lapua спыніла пастаўкі патронаў для беларускіх біятланістаў матывуючы гэта існаваннем эмбарга на гандаль боепрыпасамі з Беларуссю.
Як расказаў Еўрарадыё генеральны сакратар Беларускай федэрацыі біятлона Анатоль Стромскі, у федэрацыі пакуль не разглядалі магчымасць судовага разбіральніцтва, але адмаўляць яе таксама не могуць.
Стромскі: “У еўрапейскі? Пакуль такі варыянт мы не разглядалі, але і выключаць яго таксама не будзем”.
Нагадаем, што ўчора кіраўнік Дырэктарата нацыянальных каманд Андрэй Фомачкін паведаміў аб праблемах з закупкамі патронаў для біятланістаў. Паводле яго словаў, нямецкая фірма, адказная за іх пастаўкі, адмаўляецца гэта рабіць менавіта праз існаванне “эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў у Беларусь”.