Ежы Бузэк: паводзіны беларускага рэжыму не мяняюцца

Разам з тым у інтэрв’ю Радыё Свабода палітык заявіў, што “вялікія і глыбокія перамены” у Беларусі зусім “не за гарамі”. Рэжым у Мінску можа абрынуцца гэтак жа хутка, як рэжымы ў Тунісе і Егіпце падчас сёлетняй “арабскай вясны”.

Тое, што беларускія ўлады ніяк не рэагуюць на санкцыі, зусім тыпова, разважае кіраўнік Еўрапарламенту. Ніколі невядома, калі рэжым пачне абвальвацца. Напрыклад, год таму ніхто не мог спадзявацца, што ў Паўночнай Афрыцы пачнуцца рэвалюцыі ды паўстанні. “Ніхто такога развіцця не чакаў, і раптам усё здарылася. Абсалютна тое самае будзе ў выпадку Беларусі”, — сказаў Ежы Бузэк.