“Еўрапейская Беларусь” заклікае падтрымаць Дзмітрыя Бандарэнку
26 ліпеня яму павінны зрабіць складаную аперацыю.
Аперацыя пройдзе ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска. Родныя і сябры Бандарэнкі называюць аперацыю прымусовай і заклікаюць сусветную супольнасць аказаць палітыку падтрымку.
Як паведаміла БелаПАН жонка Бандарэнкі Вольга, у лякарню Дзмітрыя плануюць даставіць 25 ліпеня - пра гэта ён паведаміў у лісце.
Нагадаем, 27 красавіка суд Першамайскага раёна Мінска прысудзіў Змітра Бандарэнку да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У калоніі ў Дзмітрыя Бандарэнкі рэзка абвастрыліся праблемы з пазваночнікам.