Еўрапейскія дзеці рызыкуюць, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі

Пра рост папулярнасці сацыяльных сетак сярод дзяцей сведчаць апублікаваныя дадзеныя апытання 25 тысяч дзяцей у 25 краінах-чальцах ЕС, паведамляе УНИАН.

Паводле вынікаў даследавання, 38% дзяцей ва ўзросце 9-12 гадоў і 77% дзяцей ва ўзросце 13-16 гадоў маюць прафайлы ў сацыяльных сетках. Пры гэтым, чвэрць апытаных дзяцей, якія карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, адзначылі, што іх прафайлы з'яўляюцца адкрытымі для ўсіх карыстальнікаў. Адна пятая з іх паведамілі, што там змешчаны хатнія адрасы і тэлефоны.

У сувязі з апублікаванымі дадзенымі, прадстаўнік Еўракамісіі Неелі КРУС заклікала ўсе сацыяльныя сеткі "неадкладна" змяніць рэгулёўкі прафайлаў непаўнагадовых з тым, каб яны па змаўчанні былі недаступныя пры пошуку ў пошукавых сістэмах, а таксама для асоб, якія не ўваходзяць у лік "сяброў".

Фота: internet.cnews.ru