Еўрадэпутат Мігальскі стварыў сайт за вызваленне Змітра Бандарэнкі
На гэтым сайце плануецца збіраць подпісы за вызваленне беларускага палітвязня.
Сайт называецца "Свабода для Бандарэнкі" і мае акрамя польскай расійскую і англійскую версіі. На сайце можна падпісаць петыцыю адрасаваную Аляксандру Лукашэнку.
Нагадаем, што Бандарэнка асуджаны на два гады зняволення за ўдзел у вулічных пратэстах 19 снежня. У звароце адзначаецца, што палітвязень мае вялікія праблемы са здароўем і не атрымлівае за кратамі належнай медычнай дапамогі. Яму пагражае калецтва правай нагі.
Петыцыю мяркуецца адаслаць кіраўніку Беларусі і начальніку турмы, у якой знаходзіцца Бандарэнка. Таксама стваральнікі сайту прапануюць дасылаць ім відэазвароты са словамі падтрымкі Змітру Бандарэнку, знятыя на мабільнік ці на вэб-камеру. У прыватнасці, ужо ёсць відэазвароты самога Марка Мігальскага і дырэктаркі тэлеканалу "Белсат" Агнешкі Рамашэўскай.