ЕС заклікае Беларусь далучыцца да мараторыя на смяротнае пакаранне
З адпаведнай заявай выступіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 22 ліпеня ў Брусэлі.
Яна рэзка асудзіла выкананне смяротных прысудаў у дачыненні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі. Пра іх страты стала вядома 20 ліпеня з публікацыі ў газеце “Вечерний Гродно”.
“Я ведаю аб жахлівых злачынствах, здзейсненых гэтымі двума людзьмі, і ў думках я з ахвярамі ды іхнымі сем’ямі. Тым не менш Еўрасаюз выступае супраць выкарыстання смяротнай кары пры любых абставінах”, — заявіла Кэтрын Эштан.
Кіраўніца еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства заклікала Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне, перадае БелаПАН.
Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка забілі трох чалавек, спалілі чужую кватэру і выкралі дзіця. Таксама яны прызнаныя вінаватымі ў рабаўніцтве. Смяротны прысуд ім вынеслі 14 траўня 2010 года.