"Эксперыменты" з назвай краіны працягваюцца, цяпер ужо "БелаПрусь"

Пра гэта ў сацыяльных сетках напісаў Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Ён змясціў і здымак, які яму даслалі ў Twitter.

Толькі ўчора Еўрарадыё паведамляла, што школьнікаў узнагародзілі ад імя Мінадукацыі "Рэспублікі БелаСусь".