Дзмітрыеў і Пашкевіч адмовіліся ад дапамогі адваката

Нагадаем, актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” Андрэя Дзмітрыева і Міхаіла Пашкевіча вінавацяць ва ўдзеле ў сходзе сябраў садовых таварыстваў, якое адбылася 10 сакавіка ў Смалявіцкім раёне. Падчас сходу людзі выказваліся супраць будаўніцтва на тэрыторыі Смалявіцкага раёна кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Як паведаміў Еўрарадыё Андрэй Дзмітрыеў, яны з Міхаілам Пашкевічам вырашылі, што насамрэч у судзе няма чаго і разглядаць, ды турбаваць адвакатаў з такой дробнай нагоды, як “арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства” не мае сэнсу.

Андрэй Дзмітрыеў: “Мы будзем, зразумела, абараняцца, будзем спрабаваць даказваць, па-першае, што гэта не трапляе пад закон “Аб масавых мерапрыемствах”, па-другое, што ў людзей ёсць гарантаванае Кастытуцыяй і законам права збірацца. Мы тут з юрыстамі нашымі пракансультаваліся і абмеркавалі, што казаць будзем. Паглядзім, ці будзе гэта мець нейкі вынік”.

Тым не менш, Дзмірыеў і Пашкевіч гатовыя да таго, што суд не прыме да ўвагі іх аргументы і справа завершыцца пакараннем. Па законе гэта можа быць альбо штраф, альбо адміністратыўны арышт. Сам Дзмітрыеў не толькі гатовы да арышту, але нават плануе адразу ўзяць з сабой у Смалявічы пакунак з рэчамі, неабходнымі для адбыцця пакарання ў СІЗА.

Фота: zapraudu.info