Два гады таму загінуў Алег Бябенін

Праваахоўнікі тады амаль адразу заявілі, што гэта самагубства. Аднак ніякай запіскі знойдзена не было. У сяброў журналіста было шмат іншых пытанняў, на якія не дало адказу следства. Таму дагэтуль пішуць, што Бябенін загінуў "пры нявысветленых абставінах".

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе ў Расіі. Працаваў у незалежнай прэсе ў Беларусі ад пачатку 1990-х. Быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Имя”, адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя-97" і заснавальнікам папулярнага сайта charter97.org.


Смерць Алега Бябеніна дагэтуль выклікае шмат пытанняў. Пра заснавальніка сайта charter97.org згадвае Наталля Радзіна.