Дэпутат Сейму заклікае палякаў вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі
З такім зваротам выступіў дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч. Ён уваходзіць у "Грамадзянскую платформу".
Палітык заклікае суйчыннікаў да салідарнасці з беларусамі. Ён прапануе вывесіць ў Дзень Волі, 25 сакавіка, у сябе дома і на працы бел-чырвона-белыя сцягі. Свой заклік Тышкевіч абнародаваў на профілі ў Фэйсбуку.
Сам Тышкевіч таксама сфатагрфаваўся з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам.
Як адзначае "Народная Воля", Роберт Тышкевіч з'яўляецца віцэ-старшынёй Камісіі замежных спраў польскага Сейму і сябрам парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю.
Фота з фэйсбука палітыка