Дэмакратычная апазіцыя заяўляе пра байкот выбарчых кампаній

У заяве адзначаецца, што "татальныя рэпрэсіі, распачатыя 19 снежня, нясуць пагрозу грамадству і самому існаванню Беларусі як незалежнай дзяржавы".

Прадстаўнікі дэмсіл патрабуюць, каб народу Беларусі вярнулі права фармаваць уладу ў сваёй краіне праз свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары. "Гэта стане магчымым толькі ў выпадку вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, спынення пераследу і рэпрэсій, забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду слова, сходаў і асацыяцый, унясення істотных зменаў у заканадаўства і практыку правядзення выбараў", — адзначаецца ў заяве.

Пакуль гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, апазіцыя пакідае за сабой права байкатаваць любыя выбарчыя кампаніі.

Каментуючы для Еўрарадыё гэтую заяву, лідар АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што сам ён заўжды выступаў супраць байкоту выбарчых кампаніяў:

Лябедзька: “Не тое, што мы будзем байкатаваць, а трэба прапанаваць правесці сапраўдныя выбары ўпершыню за доўгія-догія гады. І калі на гэта адмоўны адказ, тады ўзнікае пытанне – ці мы гаворым пра нейкі байкот або наогул прапануем скасаваць у Беларусі так сваны Парламент і мясцовае самакіраванне, а горшы, якія вызваляцца накіраваць на больш надзённыя праблемы сацыяльныя і эканамічныя”.