Чэшскім журналістам дазволілі падслухоўваць

У Чэхіі ўступіла ў дзеянне папраўка да закона пра ахову прыватнай інфармацыі. Яна дазваляе публікаваць у СМІ матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове праслухоўвання тэлефонных гутарак, у тым ліку палітыкаў і службовых асоб. Пра гэта паведамляе сайт "Подробности"


Такія дзеянні будуць лічыцца апраўданымі, толькі калі гэта зроблена "ў імя грамадскай карысці". Тады журналісты могуць не асцерагацца пакаранняў за "разгалашэнне канфідэнцыйнай інфармацыі", у тым ліку атрыманай шляхам праслухоўвання тэлефонных гутарак. Пры гэтым прыватнае жыццё дзяцей чыноўнікаў і палітыкаў застаецца недатыкальным для СМІ.