Брэсцкі суд адаслаў справу Рамана Кісляка на дапрацоўку ў міліцыю

Нагадаем, што ў нядзелю Рамана Кісляка затрымалі за акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Ён з дапамогай мегафона расказваў брэстаўчанам аб арышце кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”. Акцыя адбывалася ў 17.50 на пешаходнай частцы бульвару Касманаўтаў. Ужо праз дзесяць хвілін ад пачатку шэсця праваабаронца быў затрыманы міліцыянтамі. Ноч да суду ён адбыў ізалятары часовага ўтрымання.

Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Уладзімір Вялічкін, артыкул адміністрацыйнага правапарушэння "пікетаванне" не распаўсюджваецца на шэсці, якім па сутнасці з'яўляюцца дзеянні Кісляка. Тым больш прызнаць мона-мітынг парушэннем заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў — бязглуздзіца, якая таксама не задаволіла суддзю.