Бібліятэку БТ перасялілі, каб вызваліць месца для новых тэлеканалаў

Сярко: “У нас адчыняюцца два новыя тэлеканалы — дазволы атрымалі з Мінінформа. Гэта — “Беларусь-3” і “Беларусь-24”. “Беларусь-3” мае ўмоўную назву “Спадчына”, але такой не будзе — там шмат беларускамоўнага будзе ўсяго. І “Беларусь-24” — гэта інфармацыйны тэлеканал. Таму кіраўніцтву спатрэбілася памяшканне”.

Па словах кіраўніка аналітычнага цэнтра, бібліятэка часткова пераехала з вуліцы Макаёнка ў “Дом радыё” на вуліцу Чырвоную. Кажа, што ў тое невялікае памяшканне, якое змаглі выдзеліць радыйшчыкі пад бібліятэку кампаніі, змясцілася толькі частка кніжак. Астатнія пакуль ляжаць на ранейшым месцы — ідзе інвентарызацыя. Калі яна закончыцца, будзе прымацца рашэнне, што з імі рабіць: ці камусьці перадаць, ці здаць на макулатуру.

Фота — bymedia.net