Беларусы падрабляюць дакументы, каб атрымаць польскае грамадзянства
Не выключана, што гэтым "бізнэсам" займаюцца злачынныя групоўкі.
Ад жніўня па сённяшні дзень у Мазавецкім ваяводстве Польшчы было выяўлена мінімум 35 выпадкаў, калі іншаземцы падраблялі дакументы. Як пішуць польскія СМІ, большасць з іх былі беларусы і ўкраінцы. Яны прыносілі падробленыя дакументы пра польскае паходжанне сваіх продкаў. Такія дакументы давалі ім магчымасць атрымаць дазвол на пастаяннае жыхарства ў Польшчы.
Выяўляюцца падробкі праз лабараторныя экспертызы. Фальшыўкі звычайна зробленыя на высокім узроўні. З гэтага можна зрабіць выснову, што на падробцы дакументаў спецыялізуюцца арганізаваныя злачынныя групоўкі.
Фота — rus-obr.ru