Беларусы купляюць у Літве нават разваліны

Пра гэта піша Lietuvos rytas.

Ацэншчыкі нерухомасці запэўніваюць, што цяпер асабліва бракуе шыкоўных кватэр у спакойных завулках Старога горада сталіцы. Заможныя беларусы купляюць дарагія кватэры, не гандлюючыся, паведамляе ru.DELFI.lt

Па законе, калі ў замежніка ў Літве ёсць жылая плошча у 14 кв. м, то ён можа атрымаць візу, якая дазваляе яму без абмежаванняў ездзіць і знаходзіцца ў краінах ЕС. Гэта лепш Шэнгенскай візы, якая дае права на знаходжання ў адной краіне не даўжэй 90 дзён.